Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/336

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Горад увесь абкружылі.
Балада вякоў і прастораў.
Балада крыві і няволі.
Скляпы-падзямеллі
Ахоўваюць, нібы святыню,
Гнілыя астанкі літоўскіх князёў.
А на могілках — косці рабоў,
Што рукамі сваімі
На плахце вякоў будавалі
Святы добрабыт для паноў.
Пергамінаў, шмат
Летапісаў пра Вільню —
Струхлелыя звіткі —
Ляжаць у музеях.
Іх мышы грызуць.
Адчуваюць іх водыр і смак
Археолагі.
Многа лірызма…
Усё тут запісана?
He.
Тут запісаны толькі легенды.
А былі лунаюць шаптушкамі
З вуснаў у вусны.
...........
Хоць лірыкі мала,
Затое…
Паслухайце:
Помнікаў два —
Мураўёў
Кацярына…
Пры іх дзень і ноч
Стаіць варта —
Ад птушак гарэзных,
Гарэзных людзей.
Гарадавыя пры іх
Нерухомы, як мармур,
І пышны пагрозлівы мармур
Вартуюць, як скарб.