Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Ідзем, ідзем мільённым крокам
У стройныя рады.
Ідзем наперад з вострым вокам —
Мы ведаем куды.
Раз-два! Раз-два!

Ідзем, ідзем праз месты, сёлы
Па тысячы, па сто.
Ідзем — хто быў галодны, голы —
Мы ведаем на што.
Раз-два! Раз-два!

Разбілі мы вякоў аковы
Адвечную турму.
Не верыць ворагу на слова —
Мы ведаем чаму.
Раз-два! Раз-два!

Ідзем удаль, бо на ўсім свеце
Рабочы люд паўстаў.
Працоўны выйдзе з ліхалецця —
Бо наша правата.
Раз-два! Раз-два!

Гаворым мы на розных мовах,
А з думкаю аднэй.