Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Засвеціцца зямля,
Ачысціцца прастор.

Нясе ён волю ўсім
Пакрыўджаным народам,
Нявольнікам зямлі
Нясе ён лепшы лёс.
Імчыцца на кані:
„Гэй, парабкі, на сходы!“
Ён славаю грыміць
Ад нізу да нябёс.

То — працы вечнай сын.
То — сын жуды-нядолі
Паганаму жыццю
Паставіў рубяжы.
Змагацца ён пайшоў
З агідай злой у поле, —
Дрыжы, груган, дрыжы!
Дрыжы, сатрап, дрыжы.

Менск, 1921 г.

|}