Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

На руінах-папялішчах,
На крывавых на ігрышчах
Банкетуе пан.
Кат гуляе ў нашым краі,
І жыццё перарабляе
У курган.

І няма ратаю рады.
Ад ганебнай дзікай здрады
Страціў волю ён.
Не спявае — ціхім стаў ён,
Толькі звоняць путы з сталі —
Звон і стогн.

Гэй, ачніся, люд-саколе!
Ты на панскім на раздоллі
Запалі агні!
Ты у пушчы збірай веча
І свой гонар чалавечы
Барані!

Менск 1920 г.