Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

… І сотнямі тысяч
Ратаяў ляглі там,
Гніюць у зямлі без пары.
Каго баранілі,
Каго яны білі —
Не знаюць і самі яны…
Дубы маладыя, —
Краса і надзея, —
Падрэзаны вострай пілой,
Вясновыя кветкі
Зялёнага поля
Сарваны крывавай рукой.
І маці старая
Б‘е грудзі аб камень.
І корчыцца з плачу стары.
І ластаўка так
Над разбітым гняздом
Канчаецца з плачу.

1915 г.