Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Два браты — давай назад.
Гора, а не надта:
Брат паранены ляжыць
На плячах у брата.

Брату ў поцемках лягчэй
Вырвацца з бядоты.
На плячах цяжар жывы
Дадае ахвоты.

Брата брат нясе далей;
Млеюць ногі, рукі.
Трэба роднага свайго
Ратаваць ад мукі.

Брат пацее і нясе.
Кроў ільецца з потам.
Трэба брата данесці
Палягчэе потым.

Брату цяжка. Зараз вось
Будзе адпачынак.
Да акопаў да сваіх
Прывалок хлапчыну.

Павіднела навакол.
„Што гэта за дзіва?“ —
Родны брат астаўся там,
А на ім — праціўнік…

Вільня, 1914 г.

|}