Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, на золак рана ўстаньце,
Ў полі трубіць гучны рог.
На зялёнай на палянцы
След расісты нейчых ног.

Зараз, зараз брызне сонца,
Вунь з-за рэчкі к нам плыве.
Чуем сонца на сасонцы,
Над травою ды ў траве.

У спяванні птушкі малай,
У журчанні ручаін,
У казанні хвойкі мшалай,
У ружовасці далін.

1922 г.