Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕТНІК

(пейзаж)

Па летніку грэбля
Вядзе да ракі.
Мільгаюць абапал
Сямейкі-кусткі.

Тут ветрык, як хлопчык,
Ківае, трасе
Бярозку крывую
У дробнай рace.

На купіне зыбкай
Тырчыць мухамор,
На шапцы чырвонай
Шмат беленькіх зор.

На ножцы бусловай
Сабачы грыбок
Уверх падымае
Свой жоўты чубок.

А порхаўка млее
Пучочкам-канцом
На моху у гняздочку
Птушыным яйцом.