Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯШЧЭ АБ ВОСЕНІ.

Калышуцца дамы — катафалкі —
У тумане йдуць павольным крокам
людзі — зданьні —
Паветра пахне сырасьцю —
Мляўка —
Я хаджу таксама ціха —
у жалобе — сяньня —
Навісла неба чорнай харугвай —
На слупох гараць хаўтурныя паходні —
сьвечы —
а вецер паніхідзіць у вуглах —
Гэты вечар — шэры — сумны —
шалясьціць аб нечым.
Ударалі сярпом жнеі у калосьсе —
Памірала яно шэлестам у дзень гарачы —
Плыве вось — ужо бачу я — восень —
і маячаць ў дыме вуліц —
копы жыта — плачкі.