Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў небе зоркі — папяроскі
Сыплюць попел — шэры вечар.
Агні места — быццам сьлёзкі,
Быццам блеск дрыжачых сьвечак.
Цені — птушкі па-над брукам —
Нібы вораны, ці каўкі…
Распасьцёрлі свае рукі
Электрычныя русалкі —
Твары пудраю задумы
Абсыпае моўчкі хтосьці —
Заклікае вулка шумам —
Паваландацца у госьці.
З змроку месячыкаў рожкі
Выплываюць ліхтарамі.
Ў небе зоркі — папяроскі
Сыплюць попел над дамамі.