Гэта старонка не была вычытаная
Ходзіць коцік беленькі,
Хвосьцік яго шэранькі,
А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца,
Сьпінкай выгібаецца,
Хвост яго — дугой.
Як убачыць птушачку,
Хутка лапатушачку
Хочыць ён схапіць:
Вочкі разгараюцца;
Кіпці выпрастаюцца,
Ён за ёй бяжыць.
Поўсьць у яго чыстая,
Белая, пушыстая,
Мяккая, як лён.
Мышкі, сьцеражэцеся,
Ціха!.. беражэцеся!
Ўміг вас зловіць ён.
|}
УВОСЕНЬ. Сонца ў хмаркі ўжо схавалась, Зажурыўся гай шумлівы, |