Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕТКАМ.

ШПАК.

Сонейка зазьяла,
К нам вясна прышла.

Сьнег ужо растаяў,
Рэчка загула.

З дальняе старонкі
Прыляцеў к нам шпак.

Сеў ён на бярозку
І сьпявае так:

„Дзеткі, выхадзеце
Сустрачаць вясну!

Ўстала ўжо прырода
З зімавога сну.

Я сьпяю вам песьню
Пра далёкі край,

Дзе так дзіўна, ясна,
Дзе красуе май.

Ня прыходзе ў край той
З сіверам зіма;

Ня відаць там гора
І нуды няма…

Хоць было там шчасна
І вясёла мне,

Але ўсё-ткі лепей
Ў роднай старане“.