Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У МАЁВУЮ НОЧ.

Дзень маёвы патух, ноч акрыла зямлю.
Я адзін са мной шмат думак-дзетак.

Я стаю сярод дрэў, што захутаны ў бель;
Сад напоўніўся пахам ад кветак.

Стаў я ўдаль пазіраць: там, за борам, здалёк
Выплыў месяц пурпурна-чырвоны;

Каля саду таемныя цені паўзьлі…
Паліліся чароўныя тоны…

Шчабятаў салавейка — каханьня пявец,
І заслухаўся сьпеваў я дзіўных:

І здавалася мне, што паветра дрыжыць
Ад тых тонаў яго пераліўных.

Ўсё растуць, ўсё званчэй зыкі песьні яго,
Сад пахучы сабой напаўняюць.

І узьняўшысь вышэй, месяц стаўся бялей,
Зоры ў небе таёмна міргаюць:

Напаўняецца дзіўнай уцехай душа
І з вачэй сьлёзы шчасьця ліюцца.

А салоўка нямоўчна шчабеча ў кустох.
З песьняй думкі да зораў імкнуцца.

Песьні ўторыць плюскотам спрасоньня рака,
Што ад месяца дзіўна іскрыцца.

А за рэчкай люстранаю гоман чуваць,
Як брыльлянты — раса мігаціцца.

Там сьпяваюць, шумяць, карагоды зьвіняць, —
Гэта моладзь грамадай гуляе;

Сьмех і гоман нясецца над соннай ракой,
А ў кустох салавейка сьпявае…