Мы ўпіваемся шчасьцем, каханьнем сваім…
Паліліся гдзесь дзіўныя трэлі:
Салавейка шчабеча нам песьню сваю;
Мары дзіўныя к нам наляцелі.
Мы зьліліся ў адно ў гэту дзіўную ноч,
І адна ў нас душа, нам здавалась…
Во і золак зазьяў, — твае вочкі ясьней;
Ужо раньня сьвятло разьлівалась.
Зусім блізка ля нас стралой ўзьвіўся жаўрук, —
Яго песьня чароўнае сілы.
Ў гэту ночку маёву, так памятну нам,
Першы раз ты сказала мне «мілы!»
|}
НАДА МНОЮ ХМАРЫ… Нада мною хмары Я ўжо чую сэрцам, Не адходзь, дзяўчынка, Час настане цяжкі, — Сэрца зашчымела |