Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сваю долю наш люд
Адшукаў ў барацьбе.
Жыцьцё новае ўжо
Ён будуе сабе…

Дык-жа кіньце, сябры,
Сумаваць, гараваць!
Ці ня час ужо вам
Весялей засьпяваць?!

|}

ГОДЗЕ ПЛАКАЦЬ!…

Годзе плакаць, сумаваці,
Годзе сьлёзы ліць дарэмна!
Жыцьцё новае заве нас;
Зьнікла праца пад‘ярэмна.

Голас гучны, голас звонкі,
Сьпеў вясёлы, гэй, прасьніся,
Пранясіся песьняй дзіўнай,
Думкай-казкай адзавіся!

Гэй, да працы падымайся,
Люд прыспаны, схамяніся:
Час на сьвет зірнуць бадзёра;
З песьняй лружнай узьніміся!

Не спалохнуць нас прынукі,
Нам ня страшны рэкі поту.
К ліху-ж жудасныя думкі!..
Дружна выйдзем на работу!

Хай з вясёлай песьняй праца
Хутка спорыцца у жыцьці.
Новых думак, песьняў, сьмеху
Не шкадуйце, пакажэце!