Старонка:Залатыя арэхі (1930).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

птушкі-ня-птушкі, і гэтыя людзі-ня-людзі спрытнейшымі за нас будуць, бо хутчэй за зьвера бегаць будуць, хутчэй за птушку лётаць будуць, хутчэй за мужыка працаваць будуць; а трэцім казаў, што да сонца яснага ў блакітным небе далучыцца многа, ой, як многа, сонейкаў, асьвятляць і што штоноч ацяпляць зямліцу нашу будуць, ды людзі ад іх карысьць вялікую мецьмуць: па чатыры укосы ды па два жніва.

І хадзілі ад вёсак да вёсак, ад двароў да двароў шэпты-перашэпты тыя, што Блазан той хутка і да нас прыдзе.

— А мо‘ што цікавае і нам скажа?.. — цешыліся мужыкі.

Неяк аднаго разу, калі сонца за лесам схавалася, а жанкі з паншчыны ў двор прышлі ды песьню