Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дахаты? Праўда, вяртаўся я звычайна другой дарогай, але хіба не магло здарыцца, што я змяніў свой шлях на гэты раз? Гэта было даўно, і ці мог я з упэўненасцю сцвярджаць, што ішоў іменна той, а не гэтай дарогай. Вядома, я пастараўся пераканаць сябе, што так яно і было, што гэта мой уласны след і што ў гэтым здарэнні я разыграў дурня, які напалохаўся страшнай казкі, якую сам стварыў.

Калі я ў гэтым добра ўпэўніўся, то пачаў зноў кожны дзень хадзіць на дачу даіць коз. Але каб вы бачылі, як нясмела я ішоў, з якім страхам азіраўся, як быў заўсёды напагатове ў любы момант кінуць свой кошык і паказаць пяткі...

Але прайшло яшчэ два дні, і я зрабіўся смялейшым. Я сапраўды пачынаў прыходзіць да заключэння, што сам навыдумляў сабе страхаў; але, каб ужо не заставалася аніякіх сумненняў, я рашыў яшчэ раз пайсці на той бераг і зверыць таемны след з адбіткам маёй нагі: каб абодва сляды былі аднолькавыя, я мог-бы пераканацца, што напалохаўшы мяне след быў мой уласны.

З гэтай надзеяй я адправіўся ў дарогу. Але калі я прышоў на тое месца, дзе быў таемны след, то для мяне, па-першае, зрабілася відавочным, што, калі я таго разу вышаў з лодкі і вяртаўся дамоў, я ніякім чынам не мог апынуцца ў гэтым месцы берагу, а па-другое, калі я для параўнання паставіў нагу на след, мая нага была значна меншай! І зноў мяне ахінуў панічны страх: я дрыжэў