Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Падрасцеш и мусиш ноги,
Як кожны мужык,
Укруцаць в убор убоги
Из липовых лык.
У йим помачы папросиш
Для сябе людзкой;
Спи, пакуль лапцей ня носиш,
Люли, родны мой!
Павяду цябе да пана,
Пастаўлю служыць,
Там ат вечера да рана
Будзеш ты рабиць.
За свиньми, ды за сахою
Будуць пхнуцца дни,
Спи, пакуль ты не слугою,
Люли, люли, спи!
Хлеба, грошы ты слугою
Мала будзеш мець,
Аплявухаў жэ за тое
Ня будуць жалець.
Кроўю вочы залиюцца,
Тыж працуй, цярпи!
Спи, пакуль не здзекаюцца,
Люли, люли, спи!
С часам пойдзеш и ў салдаты
Слуга ўжо Цару,
За трыццатую ат хаты
Загоняць гару,
..............
..............
Дамоў вернешся да бацька,
Бацька бедзен сам,