Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Стол доўги, ў круг свае ўсе сами,
Твар кожны весел, ясны,
У кожнага душы раями
Снуюцца думки шчасны.
И разам слуг людок нясмелы
Нам пасадзици трэба,
Ўсих братней згоды анйол белы
Благаславиць хай з неба.
..............
Падайце ўборы мне яркие,
Ў жало́бных нахадзиўся,
Пры мне сягоння ўсе близкие,
Сягоння Бог радзиўся.
..............
..............
Пуста кругом! Гэй, гэй, свае дзе?…
Дзе анйол захаваўся?.
..............
Снуюцца цени… сэрцэ брэдзе,
Ня чуюць… Сам астаўся…

|}

19 24/VIII 06.



Шчупак, Лебедзь и Рак.

Там, дзе е́днасци и згоды
Нима шчырых у людзей,
Праца йихняя заўсйоды
Лиха, марне прападзе.
У калйосы запраглися
Раз Шчупак, Лебедзь и Рак: