Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Циж ня досыць, што мы плачэм
З нядоли,
А йшче гэта ночка сыпе
Слйоз болей?
Ой! каб зрэнкаю, здаецца,
Саколей,
Зличыў, скольки слйоз лиецца
На поле,
Страх было бы з сяўбы гэтай
Жаць жнива,
Бо сноп кожныб быў крывавы,
На дзива!
Ўзойдзе сонцэ, пусце косы
Змянливе,
На лугочках выпье росы
Й на ниве,
Но слйоз высушыци морэ
Циж можэ?
Хиба свет увесь запалиш,
Мой Божэ!

19 28/VII 06.


|}


Каму?

(С польскага М. Конопницкай).

Тым саху, плуг тольки здаци,
Хто прырос к зямельцэ-маци,
Хто загон свой наскрось знае,
Каго холад не пужае;
Хто радзимых сваих ниў