Людзи ж мяне ня спытаюць,
Дый на штож пытаци?—
Нехай плачэ сирацина,
Нехай леты траце!
Плач же, сэрцэ, плачце, вочы,
Пакуль не заснули,
Плачце, моцна галасице,
Каб ветры пачули!
Занясли каб ветры буйны
За синее мора,
Маю цяжкую нядолю,
Маю бяду—гора!..
|}
За думаю дума роем вылятае,
Тая цисне сэрцэ, тая раздзирае,
А трэццяя циха, цихусенька плачэ,
Аж там на дне сэрца, дзе нихто ня ўбачэ.
Камуж тут йих пакажу я?
И хто тую мову
Прывитае, угадае
Вяликае слова?
Глухим кожны тут радзиўся,
Кожны з гора тужэ:
Ты смяешся, а я плачу,
Вялики мой дружэ.
А што прыдзе с таго плачу?
Боль галоўки, браце…
..............
Што там!.. будзем лепш смяяцца,
Хоць голад у хаце!..
|