Гэта старонка была вычытаная
Змыли троху вочы, спину,
Што болей на разе,
Палажыли ў дамавину,
Як пана, як князя.
З дамавинай на калйосы
Нясуць, як святога;
Разявякаў, салапякаў
Сабралося многа.
Кожны стогне, ўздыхае,
Галосе, заводзе,
Нибы плачэ, сэрце мае…
Годзе лгаци, годзе!
Ну, кабыла, ну, худая,
Паволи цягнися!
Ты, истота нежывая,
Ляжы, не звалися!
Вот и цэркаў, поп с крапидлам
Чэкае на ўзятку,
Пакурыў труну кадзидлам
Дзяк запеў ў вастатку.
И на мо̀гилки пане́сли
Труну, як павалу;
Ой, ой, каб жэ не растрэсли!
Нясице памалу!
Званы гучна загудзели
Галасистай песняй:
Ой, скольки бы вы ня пели,
Нябошчык ня ўскрэсне!
Ну, грабару, капай яму,
Локцяў тры без мала;
Пахаваем тут мы краму,
Што труд прадавала.