Гэта старонка была вычытаная
Дзе ты воля, дзе ты доля?
Ни знаць, ни чуваць,
Глуха стогнуц дубы хвойки,
Галины трашчаць.
Каб, здаецца, абняў йолку,
Сагрэў бы сабой,
А з людзьми так неяк зимна,
Жутка, Божэ мой!
Акавала сонцэ праўды
Непраўды зима,
И як жыци, што чыници?
Разгадки нима.
Тольки чорная нядоля
Сунецца, плыве,
И смяецца, што з ей вальчаць,
А яна жыве.
|}
З маих думак. Я ня сокол зоркавоки, |