Гэта старонка была вычытаная
Думки, думки весялушки,
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци зрадзиў вас дух знанканы
У хатцы дзюравай
На зямельцы акаванай,
Бяздольнай, бязправай?
Ци ў калысцы у липовай
Са мной узрасли вы,
Як дзицйой вучыўся мовы,
Вясйолы, шчасливы?
Свет здаваўся истным раем,
Людзи без аблуды,
Не калоли у няволи
Жыцявые груды!
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вихар с поля
Як листки з бярозы?
Ци зрадзила вас няволя?
Ци гора, ци слйозы?
Ци прыгожая дзяўчынка
У вуха нашэптала,
Што вачыма, як лучынка,
Маленька миргала?
И бажылася кахаци,
Век не пакидаци,
Разам гора гараваци,
А потым… ну, што там!..