Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

С каханнем за знамя, за знак,
На зайздрасць цярпенню, ўрагом.
Но тольки, галубка мая,
Мяне сираты пажалей,
Люби, як цябе люблю я,
Милуй и цалуй агнисцей.

|}



Да мужычка.

Эй скажы, мужычок,
Дзе ты долю падзеў?—
Ци ўтапиў ў ручайок,
Ци прапиў, ци праеў?
Ци змарозиў ў мароз?
Ци у лапцях стаптаў?
Ци у Вильню завйоз,—
На хлеб дзецям прадаў?
Ци зарэзаў касой?
Ци сахой заараў?
Ци рыдлйоўкай цяжкой
У зямлю закапаў?
Ци на жордку у плот
Спилавала пила?
Ци загрыз яе пот?
Ци слеза залила:
Мо’ з дравами прадаў,
Як у места вазиў,
Може пан не дадаў,
Як за працу плациў?