Гэта старонка была вычытаная
Газэт, ксйонжак мовай ч’ей
Найболей друкуюць,
Паважаюць тых людзей,
Любяць и шануюць.
Так и вы ж, людцы мае,
Ўстаньце, ачуняйце,
Аб чым песенка пяе,
Хутка пераймайце.
Пейце, пейце, а дружней,
Братцы Беларусы,
Барукайцеся смялей,
З непраўдай, з пакусай.
Близки той дзянйок, кали
Шчасна запануем,
Станем сами мы людзьми,
И край адбудуем.
|}
Плачуць мае песни. Жутка стогнуць рэки, |