А хто гэтай йих, не адзин мильйон,
Крыўду несць наўчыў, разбудзиўй их сон?
— Беда, гора.
А чагож, чаго захацелась йим,
Пагарджаным век, йим сляпым, глухим?
— Людзьми звацца.
|}
Любимось, мае суседзи!
Киньма сварки, звадки,
Жыйма, як родные дзеци
Аднэй нашай матки.
Што ты маеш с сваей звадки,
З дзикай ненависци?
Людзи тольки насмяюцца,
И ўсей той карысци.
Людзи тольки насмяюцца,
Ўраги скарыстаюць,
Над душой чорт запануе,
Ўнуки цябе злаюць.
А пачнийма жыци ў згодзе,
Ў пачцивай, харошай,
Знайдзим долю, знайдзим волю,
На зваротак—грошы.
Ўрагом нашым прыступицца
Трудна тады будзе:
И у Бога ласку маюць
Згадливые людзе.
|