С цябе долю бяром
Асладжаем жыццйо.
........
Засвяциж ты, весна,
Сваим блескам для нас,
Кали сэрцэ, душа
Спяць у чорненьки час!
Засвяци, кали мы
Абальомся слязми,
Разбудзи нашы сны,
Душу, сэрцэ вазьми!
|}
Свяцило сонцэ, птушки пели,
Была вясна ўжо дзьве нядзели;—
Гняздо клаў бусял-клякотун;
Лясы ўжо пукацца хацели
И песьни весела шумели;
Шукаў ахвяр сваих каршун.
Но вот збирацца стали хмары,
Круки пасели на папары,
Запеў а по́лудни пявун,
И сивер с поўночи павеяў,
Снегами ўсю зямлю абвеяў;
Азябшых птушэк бьець каршун.
И будзе так са дзве нядзели:—
Имша зацихне у касцели,
Замоўкне бусял-клякатун;—
Ах зноў устане из пасцели
Цяпло и свет сабой засцеле,—
Загине з выстралу каршун…
|