Радка не было
Пейце старцы, дзеци,
Добра меци пана,
А лепей ня меци.
Пан за тваю працу
Нибы то й заплаця,
Знай плату с палацу!..
Збярэш з ей багаця!
За гадзин семнаццаць
Трудоў ў дзень нязмення
Выйдзе грошаў дваццаць,
Або й таго меняй.
Ой! ды лйогкай служба
Нигдзе не бывае,
Бо служба ня дружба,—
Няволя цяжкая.
Трэба ведаць, знаци
Службы гаравання,
Позна легчы спаци,
А устаць зарання.
На слаце й марозе
Рабици з зиханнем,
Дрыжэци ў парозе
Перад злосным панам.
Зациркай найболей
Гавець, адгаўляцца,
Як свинни на поле
З блахами валяцца.
Лае пан багаты
А ты цярпець мусиш,
|