Свеце месяц, свеце
Звечара да рана,
Арэ мужык поле
Не свайо, а пана!
Не свайо так поле
Мужычок пахае
Бо сваей зямельки
Так нямнога мае.
Пахае, пахае
Й галосиць песьни,
Потам ўвесь пакрыты
И увесь крывавый.
У даль, у шыроку
Гоне думки роем,
Гоне йих, у прышласць
Глядзиць з неспакоем.
Вот надойдзе восень,
Двор багацце зложэ
Будуць поўны торпы
И сена и збожа.
Вѐсела пан с паняй
Едзець за границу,
Мужыку ж хоць зубы
Злажы на палицу.
Аручы чужое
Ад Юр’я да Спаса,
Сабе й не згарусциў
К восени запасаў.
Бязхлеббе глухое
На стале засядзе,
|