Гэта старонка была вычытаная
Так ты, брат, пажалей мужыка,
Каб было яму жыць висялей!
Пажалей,—не атсохне рука,
Пажалей ты яго, пажалей!
Пажалей, бо з яго цямнаты
Кожны рад карыстаць заўсяды;
Пажалей ты яго сираты,—
Бо на свет много прыдзе бяды,
Бо за крыўду сваю адамсциць.
Свиням будзе крыви ни пабраць!—
Адамсциць, аж земля задрыжыць,
Аж вихры зашумяць, загудзяць!
|}
Гониш мяне, паничок… Гониш мяне, паничок, |