Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Часцей чарку б злавиў,
Пагасциў у дружкоў.
Но йон хиба тады
Стане боты насиць,
Як ня будзе с чаго
Лык на лапци лупиць.

|}




Старцы.

С торбай кажны, з думкай важнай:
«Дадуць—не дадуць»,
Даўным следам дзед за дзедам
На кірмаш идуць.
Як дарога к хаце Бога,
Альбо й так аб што,
Не пытаюць, добра знаюць,
Звон пачули—й до’!
Быццам горбы, ихни торбы
Выдаюць парад.
На кирмашы старцы нашы
Садзяцца у рад.
Кожны прэцца ў лепша мейсца
Чуй! аж во кали,
Ў тройцы, ў парцы хрыпла старцы
Песню завяли,
Там той з лирай у тры шчыра
Струны задае,
Той с кантычки, той с прывычки
Модлы дзьме свае.