Перайсці да зместу

Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

браўся на другі бераг рэчкі і, асьцярожна туляючыся каля платоў, ідзе к белай здані…

Чым бліжэй ён падыходзіць да капліцы, тым ясьней вызначаецца кабечая фігура ў белым.

Сэрца Грышкі калоціцца моцна.

— Хто тут ладзіць такія фокусы?

Ён падыходзіць зусім блізка. Кабета сядзіць на „сьвятым камені“, нажом скрыбае „сьляды божай маці“.

Кабета так занята работай, што і не агледзелася, як Грышка яе цапнуў за руку.

Нож вываліўся з яе рук, і яна са сполаху крыкнула.

Хутка напоўнілася шумам уся вёска. Людзі з усіх хат беглі, як на пажар.

Грышка вёў сярод вуліцы за руку плачучую ўдаву Аўгіню, якая прысягалася, што яна нявінавата.

Гэта поп яе навучаў рабіць цуды ў сваёй хаце ды ачышчаць перад кірмашом „сьвятыя сьляды“ на камені.

Назаўтра сяляне склікалі сход. Забралі капліцу пад хату-чытальню, а ўдаву з папом арыштавалі і адправілі ў воліспалком.