Перайсці да зместу

Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон, калі будзеш малайцом, дык выйдзеш ня толькі ў людзі, але нават у вялікія людзі: накупіш сабе некалькі дамоў заграніцай, пастроіш млыны, фабрыкі і начхаць на ўвесь сьвет і „гінтэлігенцыю“ (як ня вучыў яе казаць „інтэлігенцыя“, а яна ўсё забывалася). Ня ты будзеш людзям пісаць вершы, а людзі табе пісаць будуць, а мяне будзеш мець за жонку.

Што я мог ёй на гэта казаць? — я толькі моўчкі аблізваўся.

— А цяпер — гайда! — сказала яна, — пара ў дарогу! А памятай, што той цяпер трымаецца наверсе, хто моцны!

Пры гэтым яна кіўнула пальчыкам, і дзьве ямачкі паказаліся на яе ружовых шчочках.

Я ня вытрымаў і пацалаваў яе пальчык.

— Толькі бяз гэтых гэтых „гінтэлігенцкіх“ дэлікатэсаў, — сказала яна, — бо я гэтага ня люблю.

Зноў па сабачых дарожках і сьцежачках мы разьвезьлі тавар да нашых агэнтаў-сялян і паехалі з пустымі сваімі фурманкамі ў горад сялянам сустрач.

Як мы наладзілі справу ў горадзе, я не скажу, але я з гораду на ізвозчыку часта выяжджаў глядзець, ці едзе ўжо наш абоз. Нарэшце, паказаўся і пажаданы абоз. Глянуўшы на яго, мне здавалася, што мы жывём у нейкім зачараваным краі, бо, глядзеўшы на фурманкі, ніхто-б не падумаў, што ў іх ляжаць дарагія тавары: звычайныя сяляне везьлі ў горад дровы, сена, яблыкі, бульбу, збожжа і іншыя