Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на. Рэчаіста, творы гэтага шчырага беларускага патрыёты, як тыя, што сабраны ў вядомыя ужо чытаром кнігі, так і тыя, што параскіданы яшчэ ў рожных часопісях, чы ў рукапісных сшытках, так шырока адгукаюцца на усе найбалючыя пытаньня тагачаснай беларускай інтэлігэнціі, так пекна і яскрава адсьвечваюць ўсе найцямнейшыя бакі жыцья беларускага народу і трывогі яго душы, нарэшце, так сьмела высоўваюць на першы плян працы, як заданьне нашым культурным працаўніком, пытаньне аб беларускай мове, што безпамылкова даюць Багушэвічу права лічыцца бацькам беларускага адраджэньня.

Як на нядолю нашую, абставіны жыцьця самага Багушэвіча, грамада у якой ён вырас, жыў і працаваў — не спрыяла яго пісьменьніцкай чыннасьці, таму параўнаўча мы вельмі мала маем у скарбах нашае культуры твораў яго музы.

Да нядаўніх часоў шырокае беларускае грамадзянства нават ня ведала зусім Франнішка Багушэвіча. Гэта слаўнае цяпер імя хавалася пад прозьвічшамі: то Мацея Бурачка, пад якім першы раз выйшла ў 1891 гаду ў Кракаві (тады ў Аўстрыі) яго кніжка „Дудка Беларуская“, то Сымона Рэўкі з-пад Барысава, якім упекняны вядомы яго „Смык Беларускі, так сама выданы першы раз у Пазнані (тады ў Нямеччыне) ў 1894 гаду, то проста пад скарочаным імем — Ф. Богуш.

Паходзіць Багушэвіч з беднай шляхоцкай