Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХЦІВЕЦ І СКАРБ НА СЬВЯТОГА ЯНА.

Пры выгане ў вёсцы, ў самай перагонцы
Была хата крывенька у адно ваконца;
У хатцы адзінокі жыў хцівец лянівы,
Што думаў бэз працы зрабіцца шчасьлівы.
У грошах, ён думаў, ўсё людзкое шчасьце.
А ён жа павінен гдзесьці скарб напасьці!
За мілю ж за вескай ды быў лес закляты;
А хціўцу-жа лес той як-раз проці хаты.
У тым лесе заклятым не расло нічога,
Праз яго ніколі ня ішла дарога;
Баяліся, людзі у той лес заходзіць,
А як хто заблудзіць, — чорт па тры дні водзіць!
Пьяны хцівец йшоўшы з вясельля да дому,
У той лес убіўся, залез сярод лому:
Вот стаіць ён гэта, клянець — праклінае,
Калі гляне воддаль, — сьветлачка мігае
Думаў — хата блізка, ці хто-сь пасець коні;
Кінуўся на сьветла, прайшоў можа гоні,
Аж глядзіць — агонь той ды з зямлі бярэцца,
Хоць гарыць — не паліць; ня можна й сагрэцца.
Спалохаўся хцівец, аж працьверазіўся,
Сам не аглядзеўся, як і апыніўся
Аж у сваёй хаце, аж на печ забіўся!
Назаўтра па вёсцы аб усім аб гэтым
Вестка абляцела, як папер штахэтам.
Адзін скажа верне, другі праінача,
А кожны па свойму здарэньне тлумача.
Адзін кажа, — пэўна маланка бліскала
Дык пьянаму, хціўцу у вачох і стала,
Другі, — што то — сьветласьць з магілкі сьвятога,
Пэўна хцівец будзе шчасьлівы у Бога.
А другія кажуць, — што то — скарб закляты,