Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Летась мне было так: — і валы прапалі,
Сьвіньні бульбу зьелі, гарод пакапалі,
Нябошчыца матка чыста захварэла,
І дзядзькава хата з комінам згарэла;
Сукна не звалілі, хадзіў бэз сярмягі,
А тут і бэз хлеба… прападаў ад смагі!
Хоць бы скарэй стала, што ўжо стацца муся,
Каб так ні цягнула за сэрца, як ліна;
Бядаваць ня перша, я і не баюся:
Ніхай усё згіне, дык душа-ж ня гліна!
Тагды-б ужо ведаў, як і ратавацца,
Ці там ад няшчасьця, ці з людской напасьці,
Ці сядзець у хаце, ці куды падацца,
Ці злажыўшы рукі на векі прапасьці?..
Ды што-ж мне да тога, чаго мне журыцца?
У мяне ня будзе, — знайдуць людзі хлеба:
На бяду мне плюнуць, Богу памаліцца,
Да слушнага часу дажыву, як трэба!
Вунь стаіць бярозка, тут ля самай хаткі,
Косы папусьціла… плача, кажуць людзі,
А мне так здаецца, што ёй ані гадкі:
Што было — ня помніць, не ўзнае, што будзе.
А можа-ж і помніць, як то я калісьці
Быўшы малым хлопцам, лазіў, калыхаўся,
Яна была гібка, болей было лісьця…
І я ўжо ня мог бы, як тады, спінаўся.
Чаго-ж мне маркотна? Ты скажы, бярозка!
Маўчыш, як нямая і сама смутная…
Мусіць тыкі праўда — гэта яе сьлёзка,
Што кажуць другія, — капля расяная.
Мне жаль і бярозкі, чаго ж яна плача,
Калі ужо долі ня перайнача?..
Ня тужы, бярозка, сьвет з намі ня згіне,