Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галасы. Ура! ура! Дзе! Ура! Ура! (Падкідваюць уверх шапкі).

Ігнась. Ён на станцыі. (Зьвяртаецца да Пятруся). Ідзі, сынку, зьеш трохі, ды гайда з Гіршам.

Гірш (з пугаю ў руках). Але-ж трахтар, дык трахтар, ня трахтар, а машына. (Прыглядаецца). Ну і дом. (Глядзіць навокал). Э, ды вёска Дрыгвічаны зусім іншай стала, — куды ні глянь, дык ёсьць на што паглядзець.

Ігнась. А ты, сынку, барджэй толькі, ды глядзі, каб нічога не зламаў.

Пятрусь. Не, не, да вечара прыеду. (Ідзе).

Струк (у дагонку). „Даёнка!?“ (Да селяніна). Вось і кароўку маем!.. (Селянін апусьціў галаву).

Ігнась (зьвяртаецца да ўсіх). А мы на сенажаць!

Струк. Ды як…

Ігнась (перарывае). Увечары пагамонім. Касьба — гарачы час. (Ідзе цьвёрдымі крокамі). Гайда! (Усе ідуць за ім).

ЗАСЛОНА