Грыб — Пятрусь — Струк — Бягунец — Селянін.
Бягунец (злосна). Памагай бог сварыцца!.. (Да селяніна). Ну, што, кум, хіба я табе не казаў, што гэта самае будзе!
Струк. Ідзі, ідзі сваёю дарогаю!
Пятрусь. Але, ідзеце адсюль, бяз вас разьбярэмся!
Бягунец. Гавэнда! — дзе трахтар… Дзе грошы гуртавыя?.. (Паўза). Бацька з сынам комсамольцам у дрыгву ўтапілі!.. Ох-ох-хо!
Струк. От дзе кавалда дурное: ані нічога не панімае.
Бягунец. Глядзі, а то хутка ты ў мяне заробіш па карку.
Пятрусь. Уга!
Бягунец. Шчэ і ўга, шчанё! (Паўза). Няхай вось толькі вайна пачнецца, дык тады закугакаеш.
Пятрусь. Глядзіце, каб вам першаму ня ўсыпалі!..
Бягунец. А табе, няйначай, як на асіне месца!..
Пятрусь. А гэта паглядзім: „Хто — каго?“ (Паўза). Я сам добра ведаю сваё месца, а вы дык не. Думаеце, вы з панамі пасябру-