Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Маё шанаваньне! Як твая Падласая жыве!? (Усе сьмяюцца).

Пятрусь (зьдзіўлена глядзіць). Што?

Струк (глядзіць у бок селяніна). Ну і выдумаў: „Даёнка“… Ха-ха-ха!

Селянін. А хіба няпраўда: каровы ня маем, а даёнку прыдбалі… Хі-хі-хі.

Струк (да Пятруся дабрадушна). Трахтарысты — дзе твой трахцер?

Пятрусь (зразумеўшы). Ну, што тут сьмешнага? Мо‘ сёньня татка прывязе (да селяніна). З самога сябе сьмяецеся! (Паўза). Каб адразу ўнесьці цалком грошы, дык даўно-б ужо атрымалі. (Паўза). Але дзе-ж іх возьмеш?

Грыб (з захапленьнем) Мужчыны! — а што будзе калі Ігнась прывязе трахтар.

Селянін. Чакай: трэ вунь ісьці на сенажаць, а ён за нашы грошы…

Пятрусь (абурана). Што?.. (Кідаецца да селяніна). Як вам ня брыдка!

Селянін (злосна). А ты ня кідайся, шчанё! На які чорт ён патрэбен нам, гэны трахтар!

Струк (жартуючы). А трахтарысты?..

Селянін. Ну і трахтарысты з ім!

Пятрусь. Дзе-ж вы былі раней? Чаму тады маўчалі?

Селянін. Ха-ха-ха! Хіба я маўчаў? Усё большасьць гэна праклятая!