Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб. Ну?.. (Паўза). Дык чаго гэта вы перліся блізкі сьвет?..

Пятрусь. Рыбу лавіць.

Грыб (Да Зоські). А такую плотачку выцягнуць, нішто сабе!? (Усе сьмяюцца).

Зоська (глядзіць на Пятруся). Гадкі!.. (Крывіць). А як сам завяз у багну, дык аб гэтым ні гу-гу.

Пятрусь. Бо я сам выбраўся, а цябе дык прышлося цягнуць.

Зоська (нібы злуе). Добра, добра, я табе адплачу!.. Пачакай толькі!..

Грыб. Дзе-ж ваша рыба?...

Зоська. Зараз пакажам. (Зоська з Пятрусём бягуць за кузьню і нясуць адтуль нерат з рыбаю).

Грыб (разглядае). Э-э, браце, „карп“, і ты тут, кажаш, забраўся ў нерат, што ні ўзад, ні ўперад… (Паўза). Дзе-ж вы яго ўвабралі? (Дастае з нерата). Вось гэта дык ён! (Важыць). Фунтаў з пяць, калі ня болей.

Пятрусь. Э, дзе ўвабралі, ды мы з Зоськаю і яшчэ некалькі комсамольцаў ужо другі год над гэтым практыкуемся, спэцыяльна разводзім.

Грыб. Дзе?

Зоська. У замкавым возеры.

Грыб. То-то, я і гляджу, што вы туды кожную нядзельку ходзіце. (Моцна цісьне