Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

Абразок першы
Лета. Усход сонца. З левага боку зруб дому, які будуецца колектывам. З правага боку кузьня. Далёка па-за вёскаю відаць прасторы асушанага балота. Пасьля другой дзеі прайшло больш двух год.

ЗЬЯВА I.

(Голас за сцэнай). Настуля, выганяй каровы! (Чуваць, як пастух грае на трубе, прычым атрымліваецца орыгінальны гук: Ту-у-у-у ту-у-у-ту-ту, ту-у-у-ту-ту, ту-у-у-ту-ту, ту-у-у-у…).

Грыб (кляпае касу). Вось і сонейка ўзышло. (Няпявае на мотыў „Беларуская марсэльеза“, устaе). О, як хораша кругом, як добра жыць і слухаць гэтыя цудоўныя мэталёвыя гукі, гукі працы і змаганьня за жыцьцё. (3 розных канцоў вёскі даносяцца аднагучныя гукі: та-та-та-та-та…). Касьба! (Прыглядаецца). Нехта ўжо з касою ідзе. (Садзіцца, зноў кляпае). Хто-ж бы гэта, так рана? (Ідзе