Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак, мусіць, трэба зьбірацца дамоў, бо заўтра трэба рана ўставаць.

Гірш (да Ганны Піліпаўны). Дык я заўтра пад‘еду да вас.

Ганна Піліпаўна. Добра.

Ігнась. Ну, пачатак зроблен, а цяпер за справу, за новую сьветлую будучыню, за новую асушаную вёску…

Зоська (да Агаты весела). Цётачка, засьпявайце якую-небудзь вясёлую песьню, але такую, якую ўсе мы ведаем.

Агата. Ня ведаю я, дзеткі, вясёлых песень, у дрыгвічанах яны заўсёды нейкія нудныя…

Ганна Піліпаўна. Засьпявайце, цётачка, вы-ж шмат іх ведаеце, я ўсё зьбіралася да вас зайсьці запісаць некаторыя, а потым пераслаць у горад…

Агата. Ды што вы, што вы, ня трэба, каб у кніжках было гора, я люблю, як сьпяваюць што-небудзь вясёлае…

Пятрусь. Дык засьпявайце, мама!

Усе. Просім, просім.

Агата (сьпявае).

А з-пад тае рошчыцы
Зара занімалася,
Сонейка ўзыходзіла.