Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь. А што татка, — усё цягнуць ды цягнуць, хутка і вантробы выцягнуць!..

Струк. Хлопцы, неяк нязручна з Банадыся браць, вядома-ж, бедната?! (Усе сьмяюцца).

Банадысь (злосна). Недавяркі! у маёй-жа хаце і з мяне зьдзекуюцца.

Струк. Яно невядома, чыя гэта хата, мо‘ і наш пот тут ёсьць, га?

Банадысь (глядзіць у вочы Струку). Бо вы дурні!

Струк (весела). Кінь, браце, цяпер паразумнелі, больш ня будзеш смактаць нашае крыві. (Банадысь садзіцца, нахіляе галаву, маўчаньне).

Пятрусь (раптоўна). Татка, і рыбацтвам зоймемся, у вазёрах, якіх нельга асушыць, завядзем „карпа“, гэта вельмі добрая рыба. (Усе глядзяць на Пятруся).

Зоська. Праўда, праўда! (Паўза). Яе трэба штучна разводзіць. Але яна вельмі хутка расьце.

Струк (жартуючы). Рыбак рыбака бачыць з далека!.. Глядзеце, каб сёньня ноччу не налавілі рыбы!? (Усе сьмяюцца).

Ганна Піліпаўна. А сапраўды-ж гэта добра: калі скажам, выпусьціць „молькі“ з зімоўніка вясной, дык да восені яны становяцца рыбай і важаць каля двух кілё. Дык