Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нячыстая сіла! Хіба яго можна асушыць? Не. Ось толькі змарнуюць час! (Уваходзіць Зоська).

ЗЬЯВА V
Сьцяпан — Банадысь — Бягунец — Зоська

Зоська. Ну, зараз ідуць. (Зьнімае вопратку). Татка, а вы-б свае начоўкі куды-небудзь прыбралі. (Сьцяпан адрываецца ад разгляду сваіх папер).

Банадысь. Няхай стаяць, яны-ж есьці ня просяць.

Зоська. Ат, толькі замінаць будуць. (Ідзе, бярэ начоўкі, хоча падымаць).

Сьцяпан (ускоквае). Прабачайце, дазвольце мне (Нясе і кладзе пад ложак).

Зоська (ня можа ўстрымацца ад сьмеху). І трэба-ж было нагінацца…

Банадысь (да Зоські). Цсс!..

Бягунец. Відаць, што цэнтра! Адным словам чалавек!

Сьцяпан (папраўляе акуляры, зьвяртаецца да Зоські). Ну што там чуваць? (Банадысь з Бягунцом нешта гавораць паміж сабою).

Зоська (саромліва). Ды нічога.

Сьцяпан. Як нічога?

Зоська (ухмыляецца.) Ды так, нічога.