Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бягунец. Гы-гы-гы! Гавэнда! Хіба я пяцёрка? (Сьмялей). Я чалавек прастак — няма хлеба, ем праснак!.. (Падыходзіць на сярэдзіну хаты).

Сьцяпан (зьняважліва). Кажаш, з боку прыпёку… (устаў, ходзіць па хаце і прыслухоўваецца да размовы).

Бягунец. Але, гавэнда, навошта мне гэты вінтэрас! (Сьцяпан з Банадысём пераглянуліся).

Банадысь. Дык ты не пяцёрка?

Бягунец. Ды не, бронь-божа. (Паўза). Мне сёньня раніцою Барысіха, кавалёва жонка, кажа, што добра было-б, каб асушыць гэтае балота, дык я і запісаўся. (Паўза). Ды як і не запісацца, калі пазалетась праз гэтую дрыгву і я без каня застаўся.

Банадысь (кусае губу). Значыць, я пераблытаў. (Хітра). Ну, а што чуваць у Ігнася?..

Бягунец (паціскае плячмі). Ды што там чуваць: сабраліся мужчыны і гамоняць аб зямельцы…

Банадысь (хітра). Дык чаго ты стаіш, як слуп, садзіся. (Дастае кісэт з люлькаю, закурвае). Мо‘ курыць хочаш?..

Бягунец. Давай. (Робіць з газэтнае паперы цыгарку). Але-ж у цябе тутун добры, ня то што мой. (Смакуе). Мультан, здаецца?..