Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан. Гм!.. (У бок). Які-небудзь падшыванец! (Важна). 3 Сьцяпанам Іванавічам не цягайся! (Задумаўся).

Банадысь. Кіньце, Сьцяпан Іванавіч! У мяне тэж не качан капусты на шыі. (Паўза). І каля іх трэцца свой чалавек.

Сьцяпан. Ну? Век не забуду старога Банадыся! Разумны чалавек!

Банадысь (хітра). А за вашу ласку хіба ўжо нашы дзеткі разьлічуцца…

Сьцяпан (здаволен). Ды якая тут ласка; па савецкіх законах, таму, значыцца, нічога прымусам нельга. Хе-хе-хе. (Закурвае, ходзіць па хаце).

Банадысь. Ось гэта галава! Нашы дурні ніколі ня дойдуць да гэтага… (Паўза). Хіба толькі Ігнась? (Паўза). Але не, ён у гэтых справах ня майстар.

Сьцяпан. Нешта-ж Зоські доўга няма?

Банадысь (захваляваўся). Вы мусіць есьці хочаце?.. Дык я сам!..

Сьцяпан (чмыхвае). Не, не, дзякую! Потым! Відаць, здольная яна ў вас?

Банадысь. Але, ось ведаеце, дзякуй богу міламу, даецца ёй навука. Гэта-ж з Пятрусём навыперадкі ідуць.

Сьцяпан (кусае губу). Што?.. (Чмыхае) З Ігнасевым?