Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Струк. А як-жа, абавязкова скрапіць… (Да Ігнася). Падпішыся, браце, як старшыня, дый мы заадно. (Усе падпісваюцца, даходзіць чарга да Агаты).

Агата. А я ня ўмею.

Струк. Дык стаў крыжыкі! (Агата пачынае пісаць крыжык).

Грыб. О, не!.. А ўмова?.. Трэба сэрп і молат!..

Агата. Добра. (Выводзіць). Ну вось, серп гатоў, а яшчэ молат, ды толькі я яго ня ўмею рабіць…

Грыб. Цётачка, давайце я памагу… (Памагае рабіць молат).

Пятрусь (зьдзіўлена глядзіць). О, добра, лепей чым у мастака!

Струк. Чаму-ж ня добра: бацька з сынам падпісалі, а маці пячатку прыклала!.. (Уваходзіць Гірш, певень пад прыпечкам залопаў і прапяяў некалькі разоў).

ЗЬЯВА VIII
Агата — Ігнась — Грыб — Струк — Пятрусь — Гірш.

Гірш (да Ігнася). Але ў цябе мусіць певень добры?.. (Сьмяецца). Дзе гэта ён?..

Ігнась. Пародзісты!.. У саўгасе купіў!