Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саганчык, ставіць на стол, есьць). Але што вы, мужчыны, на гэта скажаце, што ніколі ён ні з кім не парадзіцца, адным словам, што ўзбрыдзе яму ў галаву, тое і робіць і толькі пасьля скажа. (Ідзе, садзіцца каля стала). Памятаю, што і з школкаю гэтак было.

Струк. Усё кажаш пасьля факту!? Відаць, што ўрадзілася цялятка з „лысінкаю“, па бацьку, значыцца!..

Агата (з замілаваньнем глядзіць на Пятруся). Чаго-ж гэта ты маўчыш, як індык?

Пятрусь. Я, мамачка, нічога! (Хітра). Есьці вельмі хочацца!

Агата (ласкава). Дык ты, сынок, расказаў-бы нам, як гэта вас там хрысьцяць?..

Пятрусь (канчае есьці). Хрысьцяць несьвядомы алімэнт, а ў комсамол прыймаюць перадавую моладзь, значыцца, сьвядомую частку яе, якая добра ведае клясавыя інтарэсы!.. Ось!..

Агата (зьдзіўлена). Што?.. А хто-ж гэта несьвядомыя аліменты?..

Пятрусь. Дзеці!.. Іх дык без разбору хрысьцяць… Але і яны цяпер протэстуюць супроць гэтага… (Паказвае часопісь). Глядзеце, вунь поп трымае дзіця, хоча акунуць у халодную ваду, а яно крычыць, аж заходзіцца, значыцца, протэстуе супроць прыму-