Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дык не пашкадавала-б. (Да мужчын). Барыс! Алесь! падсоўвайцеся, пакаштуйце мае бульбы, гэта ж скорасьпейка, жонка, відаць, не паскупілася і насеннае зварыла. (Барыс і Алесь моўчкі падыходзяць да стала бяруць па бульбіне, абіраюць, макаюць у соль і ядуць).

Агата (уваходзячы). Калі ласка! (Аддае Гіршу торбачку, той дастае селядца і кладзе на стол).

Гірш. Гаспадыні першы кавалак. (Да мужчын). І вы бярыце.

Агата. Дзякую! Ты лепей сам еж, на нас не глядзі, мы каля дому як-небудзь!..

Гірш. Я-ж сказаў, што твой першы кавалачак, бо‘ іначай і я ня буду есьці…

Агата (бярэ селядца). Ды хіба пакаштаваць, даўно ўжо ня бачыла!.. Неяк летась Ігнась трохі зарабіў, дык добра было, усю піліпаўку лёк быў… А ў гэтым годзе каб і хацеў зарабіць, дык няма дзе.

Грыб (смакуе). Добрая! Трэба было-б і мне завесьці. Каб сказаць, што яна ўжо вельмі смачная, дык не, але выгодная — хутка сьпее.

Струк (жартуючы). Не, нішто сабе, а асабліва з селядцом!

Гірш. Дык бяры, тут яшчэ трохі ёсьць.